Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Захад і Лукашэнка размаўляюць на мове санкцый

29.09.2020 18:12
Вялікая Брытанія і Канада ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі і яго атачэння, Мінск адказаў абмежаваннямі для Балтыйскіх краін.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Gerd Altmann from Pixabay/CC0

Пад канадскія ды ангельскія санкцыі трапілі асабіста Аляксандр з сынам Віктарам, ды яго памагатыя: прэм’ер Сяргеенка і яшчэ пяць высокапастаўленых чыноўнікаў.

У сваю чаргу беларускія ўлады заявілі, што ўнеслі ва ўласныя санкцыйныя спісы прыкладна па 100 чыноўнікаў з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Цяпер ім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі.

Гэтая сапраўдная санкцыйная "вайна"і яна надоўга, перакананы палітолаг Ігар Губарэвіч.

- Санкцыі найперш шкодзяць Беларусі, іміджу краіны. Пры гэтым заходнія санкцыі балюча адчуюць чыноўнікі супраць якіх яны ўводзяцца. Наўрад ці яны паўплываюць на змену ўнутранай ды знешняй палітыкі, але балюча ўдараць па чыноўнікам. Затое санкцыі Мінска ў адказ слабыя.

Увесці санкцыі абяцае Еўразвяз ды ЗША.

юл